Братэрскае прывітанне ад Лукашэнкі: «З Расеяй разлікі – толькі ў доларах і еўрах»


«Пастаўленая задача – гандляваць не за расейскія рублі, а за долары. Таксама як мы плацім Расеі за энергарэсурсы», – заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас нарады па эканамічных пытаннях.

У сваім выступе кіраўнік Беларусі выказаў пэўнае спачуванне ў дачыненні Расеі: «апошнім часам я ўсё часцей чую – ах, расейскі рубель абваліўся, а там 40 % нашага экспарту, і мы цярпім страты. Але што паробіш, такі ў нас сёння партнёр, такая сітуацыя ў Расеі ды ва Украіне».

Аляксандр Лукашэнка заклікаў шукаць шляхі дзеля зніжэння сабекошту тавараў. А таксама пашкадаваў, што раней не змусіў Урад перайсці на цвёрдую валюту ў аперацыях з Расеяй.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў