Брат пакістанскай мадэлі Кандыл Балух «ганарыцца, што задушыў сваю сястру»


Кандыл Балоч

Васім Азім прызнаўся, што не шкадуе пра ўчынак, бо забіў яе «ў імя гонару» і таму што «дзяўчынкі народжаныя, каб сядзець ўдома».

Ён накачаў 25-гадовую мадэль і блогерку наркотыкамі, а пасля задушыў. Трагедыя здарылася 16 ліпеня ў бацькоўскім доме ў горадзе Мултан у пакістанскай правінцыі Пенджаб. У той жа дзень хлопца арыштавалі.

Васім сцвярджае, што для яго было нязносным, калі ягоныя сябры пачалі дзяліцца фатаграфіямі і відэакліпамі Кандыл.

«Забіць сястру было лепшай альтэрнатывай, чым забіць сябе», – прызнаўся ён на допытах.

Балух здабыла папулярнасць пасля таго, як прыняла ўдзел у тэлевізійным шоу «Ідал» і пачала кампанію ў сацыяльных сетках па прасоўванні правоў жанчын. Яна стала вядомай дзякуючы смелым палітычным ролікам у сацсетках. У дзяўчыны было каля 750 тысяч фанатаў у Facebookʼе, 40 тысяч – у Twitterʼы і больш 60 тысяч – у Instagramʼе.

Нядаўна яна размясціла там відэа, на якім паліла цыгарэту з муфтыем і старэйшым членам духавенства. Гэты ўчынак выклікаў хвалю абурэння ў Пакістане.

Parda to ankhun ka hota hy kapdun ma kia rakha hy 😜😝

Film zamieszczony przez użytkownika Qandeel Baloch (@qandeelbalochquebee)


ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары