Брат Луіджы, які дапамагае жабракам і моліцца за міліцыю


Унікальны прытулак у Шчучынскім раёне ўжо 6 гадоў ратуе бяздомных.

10 год «Белсат» працуе для вас. У нашых святочных кліпах мы распавядае пра каштоўнасці якія падзяляем і мы і нашыя гледачы.

Глядзіце ў нашым відэароліку пра брата Луіджы, які ўжо 6 гадоў дапамагае жабракам у створаным ім самім жа прытулку ў вёсцы Аляксандраўка (Шчучынскі раён).

Мужчына распавядае, як прыйшоў да веры:

«Сёння мы знайшлі лекі да сухотаў, ад СНІДу, ад любой хваробы прыдумалі лекі, але калі чалавек нікому не патрэбны, то гэта страшная хвароба, баюся, яна невылечная.

Цяпер мяне завуць Брат Луіджы.

Калі я працаваў у хуткай дапамозе, я прадаваў наркотыкі, мне далі тры гады турмы. У турму кожную нядзелю прыходзіў святар. Я пайшоў туды, адчуў, што мушу служыць жабракам. Пасля турмы вернікі дапамаглі грашыма, і я змог набыць хату ў вёсцы, у якой стварыў Дом міласэрнасці.

Я бачыў гэтых людзей, якія проста валяліся на прыпынку, на вакзале, на сметніку, усе праходзілі міма, нікому няма справы, я веру, што Бог заклікаў мяне дапамагаць гэтым людзям, таму што мы мусім усіх любіць і прымаць, у кожным знаходзіцца Бог.

За гэтыя 6 гадоў праз дом прайшло каля 250 асобаў і памерла 13 асобаў у мяне на руках.

Мы не фінансуемся ні царквою, няма ў нас банкаўскіх рахункаў, мы цалкам спадзяемся на Божы святы провід, давяраем Богу.

Калі сюды прыязджалі ўлады, яны пабачылі 30 асобаў.

КДБ да нас прыходзіла на малітву, а пасля яны забралі ў нас літаратуру хрысціянскую. Бібліі, малітоўнікі, ружанец… Усё на экспертызу!

Абвесцілі па шчучынскім радыё, што мы секта. Дзякуючы каналам, «Белсату», які пра нас паказваў, пайшоў розгалас, сталі ўсе пісаць. І справу закрылі, таму што ніякіх доказаў не было. За іх трэба маліцца – за тую старшыню, за тую міліцыю – і я малюся!»

Кожны тыдзень да 10 снежня вас чакае новая гісторыя

З самога пачатку існавання тэлеканал вызначыў сваю місію і кіраваўся яснымі прынцыпамі, якія сабраныя ў спісе каштоўнасцяў «Белсату».

Нашыя каштоўнасці:

1. Свабода і незалежнасць у абмене думкамі ды поглядамі.
2. Праўда як імкненне ведаць фактычны стан рэчаў.
3. Роўнасць перад законам і палітычная дэмакратыя.
4. Права чалавека абіраць жыццёвы шлях.
5. Вера і духоўныя каштоўнасці.
6. Незалежнасць і суверэнітэт Беларусі.
7. Культура і мова Беларусі – на бацькаўшчыне і па-за яе межамі.
8. Гісторыя і еўрапейскія карані Беларусі.
9. Талерантнасць і шанаванне правоў меншасцяў, а таксама адметныя традыцыі Беларусі ў гэтай галіне.
10. Разнастайнасць меркаванняў.
11. Нонканфармісцкае стаўленне ды ініцыятыва.
12. Пабудова грамадзянскае супольнасці, развіццё пачуцця грамадзянскай салідарнасці.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары