Брамнік з хакейнай каманды Лукашэнкі «праплаціў» матч «Іслач» – «Дынама». Новыя падрабязнасці спартовага скандалу


Спартовае выданне «Прессбол» паведамляе пра новыя падрабязнасці першага ў гісторыі Беларусі суда па справе аб матчах па дамоўленасці.

Следчыя высветлілі, што матч па дамоўленасці паміж клубам «Іслач» берасцейскім «Дынама» арганізавалі расейцы – футбольны агент Міхаіл Пузанаў і былы хакейны галкіпер Барыс Тартуноў, піша pressball.by.

Тартуноў раней гуляў за менскі хакейны клуб «Дынама». У 2009-2012 гадах ён жыў у Беларусі і гуляў за хакейную каманду кіраўніка Беларусі.

Агулам у арганізацыі ды правядзенні дамоўленых матчаў у найвышэйшай і першай лігах чэмпіянату Беларусі па футболе вінавацяць 15 чалавек.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў