Беларуская праваслаўная царква супраць аўтакефаліі для Украіны


БПЦ называе ўмяшальніцтва Канстантыпольскага патрыярха ў справы РПЦ на Украіне «антыкананічным».

Сінод Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату адзінагалосна падтрымаў пазіцыю РПЦ, якая 8 верасня абурылася і выказала пратэст на прызначэнне архіепіскапаў Данііла Памфілійскага і Іларыёна Эдмансткага экзархамі Канстанцінопальскага патрыярхату ў Кіеве.

«Гэта грубае ўварванне на тэрыторыю Маскоўскага патрыярхату», –заявілі ў РПЦ.

БПЦ назвала дзеянні Канстантынопалю «агрэсіўным умяшальніцтвам адной Паместнай царквы ўва ўнутраныя справы другой Паместнай царквы, скіраваныя на падрыў падставаў міжправаслаўнага міру і адзінства».

«Заклікаем святароў і вернікаў Беларускага экзархату маліцца Госпаду аб пераадольванні сітуацыі, якая склалася, аб настаўленні на розум і пакаянні тых, хто правакуе «бязладдзе і расколы», а таксама аб «дабрабыце УПЦ» і міру на ўкраінскай зямлі», – гаворыцца ў заяве.

БПЦ выказала ўсебаковую падтрыманне мітрапаліту Кіеўскаму і ўсяе Ўкраіны Ануфрыю, а таксама духавенству і міранам УПЦ.

У заяве гаворцца аб «непарыўнай духоўнай еднасці «дзяцей» РПЦ: праваслаўных хрысціянаў брацкіх народаў Беларусі, Расеі і Ўкраіны.

Расейская праваслаўная царква, экзархатам якой зьяўляецца БПЦ, лічыць Украіну сваёй кананічнай тэрыторыяй, таму, калі Сусветны патрыярхат вырашае гэткія пытанні без яе ўдзелу, яна расцэньвае гэта як умяшаньне ў свае ўнутраныя справы.

Канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей распачаў працэс надання праваслаўнай царкве ва Ўкраіне аўтакефаліі пасля просьбы Пятра Парашэнкі. У красавіку ўкраінскі прэзідэнт абвесціў пра намер стварыць «адзіную памесную царкву». Вярхоўная Рада зварот прэзыдэнта падтрымала.

Канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей раней заявіў, што Сусветны патрыярхат Канстанцінопаля валодае выключнымі правамі на рашэнне праблем праваслаўнага свету і можа вырашыць пытанне аб аўтакефаліі праваслаўнай царквы на Украіне без умяшання Маскоўскага патрыярхату.

Ува Украіне ёсць тры праваслаўныя царквы: адна кананічная, якая ўваходзіць у склад Маскоўскага патрыярхату, і дзве некананічныя – Кіеўскі патрыярхат і невялікая Украінская аўтакефальная праваслаўная царква, прадстаўленая пераважна на захадзе краіны.

7 верасня стала вядома, што Канстанцінопальскі патрыярхат прызначыў у Кіеў двух экзархаў «у межах падрыхтоўкі да надання аўтакефаліі праваслаўнай царкве ва Ўкраіне».

ДД

Стужка навінаў