Больш за палову бюджэту расейскіх сем’яў сёлета пойдзе на харчы


Расейцы пачалі эканоміць на фруктах, гародніне, алкаголі, сырах і ёгуртах.

Падаражэнне прадуктаў і скарачэнне прыбыткаў расейцаў прывядзе да таго, што па выніках 2015 года выдаткі на харчы складуць 50-55 % бюджэтаў хатніх гаспадарак. Такі прагноз у размове з газетай «Ведомости» даюць аналітыкі «ВТБ капитал».

Эксперты кажуць, што ў канцы года цэны на прадукты харчавання вырастуць на 9,6 %. Але разам з тым адбываецца і скарачэнне рэальных прыбыткаў грамадзянаў Расеі: у канцы 2015 года яно складзе 6,8 %.

Маскоўскія крамы «Spar» кажуць, што за апошнія два месяцы продажы скараціліся прыкладна на 10 %. Асабліва гэта заўважна па продажах фруктаў, гародніны, алкаголю (перш за ўсё, імпартных вінаў і піва), сыроў, ёгуртаў.

Чакаецца, што летась продажы легкавых аўтамабіляў (без уліку лёгкіх камерцыйных) у суседняй краіне скароцяцца на 35 % – да 1,52 млн.

НМ, belsat.eu, паводле «Ведомости»

Стужка навінаў