Больш за 60% беларусаў не слухаюць радыё, не чытаюць газет – каля 50%


Ідэалагічная праца ў Беларусі немагчымая без сацыяльных сетак, мяркуе першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Дзмітрый Шадко.

У 2001 годзе інфармацыю пра палітыку чэрпалі з інтэрнэту толькі 2 % беларусаў, цяпер адказу на грамадска-палітычныя пытанні ў сеціве шукаюць 44 % жыхароў Беларусі.

Гэтую лічбу, як перадае агенцтва «Минск-Новости», агучыў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Дзмітрый Шадко на ​​Рэспубліканскім форуме-практыкуме «Ідэалагічная праца ў кантэксце ключавых палажэнняў Паслання кіраўніка дзяржавы беларускаму народу і Нацыянальнага сходу Беларусі».

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

«У Беларусі не слухаюць радыё больш за 60% насельніцтва, не чытаюць газет – каля 50%, не глядзяць тэлевізар – 10%, – заўважыў прадстаўнік Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. – Мы мусім улічваць гэты аспект: не ўся прапанаваная намі інфармацыя даходзіць да людзей па існых каналах. У той жа час усе перадавыя выданні працуюць цяпер у тым ліку і ў сеціве: чалавек чытае газеты, слухае радыё, але ў электронным варыянце. Сёння мала стварыць тэлепраграму або напісаць артыкул – трэба дамагчыся таго, каб яны прыйшла да людзей у дом».

Звяртаючыся да ўдзельнікаў семінару, Шадко зрабіў акцэнт на мабільных тэхналогіях, паказаўшы, што 50% прылад, якія выкарыстоўваюць на беларускім рынку, – гэта смартфоны, на якіх мабільныя аплікацыі дазваляюць «манапалізаваць кантакт з канкрэтным спажыўцом інфармацыі».

Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі таксама адзначыў, што ідэалагічная праца сёння немагчымая без сацыяльных сетак.

«Яшчэ ўчора на тэрыторыі краіны былі даступныя 3-4 тэлевізійныя каналы, сёння магчымасці лічбавага тэлебачання дазволілі павялічыць іх колькасць да 150, – сказаў чыноўнік. – З часам, магчыма, чалавек перастане арыентавацца ў гэтым моры інфармацыі настолькі, што яму спатрэбіцца тэхналагічны пасярэднік, які дапаможа адабраць патрэбнае. Гэтую нішу павінны заняць канструктыўныя сілы».

МЯ, паводле minsknews.by

Стужка навінаў