Больш за 5 тысяч актывістаў у Кіеве вырушылі да Вярхоўнай Рады

photo

Прыблізна 5 тысяч актывістаў у Кіеве з дзяржаўнымі сцягамі і транспарантамі выправіліся ад Еўрапейскай плошчы па вуліцы Грушэўскага да Вярхоўнай Рады.

Мітынгоўцы патрабуюць адстаўкі прэмʼер-міністра Арсенія Яцэнюка. Актывістаў суправаджаюць паліцыянты ды байцы Нацыянальнай гвардыі.

У пачатку калоны едзе аўтамабіль з гукаўзмацняльнай тэхнікай, з якой гучаць украінскія народныя песні.

На вячэрнім пасяджэнні Вярхоўная Рада мае выслухаць справаздачу ўкраінскага ўраду за праведзеную працу ў 2015 годзе.

Раніцай ля будынку ўкраінскага парламенту адбылася акцыя з патрабаваннем адстаўкі Кабінету міністраў.

Сёння прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка выказаўся пра змену ўкраінскага ўраду.

МЯ, паводле unian.ua

Глядзі таксама
Каментары