Больш за 300 замежнікаў наведалі Горадню без візы на Новы год


Гэткі спосаб сустрэчы 2017 года дзякуючы бязвізаваму рэжыму абралі пераважна грамадзяне Польшчы і Літвы.

З 26 снежня па 1 студзеня памежны пераход БаброўнікіБрузгі перакрочылі без віз 180 чалавек – грамадзяне Польшчы, Італіі, Бельгіі, Нямеччыны ды Ірландыі. З поўначы, памежны пункт Прывалка з боку Літвы – больш за 140 замежнікаў. Там бязвізавым рэжымам скарысталіся ў асноўным літоўцы, а таксама іспанцы, нарвежцы, брытанцы ды эстонцы.

«Геаграфія бязвізавых турыстаў пашыраецца. З 26 кастрычніка 2016 года без візы Горадню і яе ваколіцы наведалі больш за 2,2 тысяч замежнікаў з 25 краін свету», – паведамляюць беларускія памежнікі.

А ўпраўленне спорту і турызму Гарадзенскага аблвыканкаму падкрэслівае, што ў сферы інтарэсаў турыстаў як сама Горадня, так і розныя культурныя, гістарычныя абʼекты ў Гарадзенскім раёне.

Турыстычныя агенцтвы адзначаюць, што некаторыя з турыстаў, якія ўжо пабывалі ў Горадні і ваколіцах, робяць візы, каб наведаць іншыя часткі Беларусі.

ЦГ belsat.eu паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары