Больш за 200 суддзяў і міліцыянтаў. БНК назваў вінаватых у рэпрэсіях вясны-2017


Беларускі нацыянальны кангрэс на сваім сайце апублікаваў «чорны спіс вясны 2017».

У яго ўключылі тых, хто «браў удзел у рэпрэсіях супраць мірных дэманстрантаў і журналістаў» у лютым – траўні мінулага году.

Адзначаецца, што ў спіс уваходзяць «больш за 250 суддзяў, супрацоўнікаў міліцыі і спецслужбаў, якія ўдзельнічалі ў здушэнні народных пратэстаў».

Пры гэтым у спісе, апублікаваным БНК, падаецца крыху меншая за названую колькасць людзей. У той жа час Беларускі нацыянальны камітэт прапануе паведамляць імёны іншых асобаў, якія бралі ўдзел у рэпрэсіях.

«Яны збівалі і затрымлівалі людзей. Яны хлусілі ў судах і падвяргалі катаванням удзельнікаў пратэстаў. Яны накіроўвалі ў турмы і прысуджалі да выплат велізарных штрафаў», – так Беларускі нацыянальны кангрэс акрэслівае фігурантаў свайго «чорнага спісу».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў