Больш за 200 чалавек эвакуявалі з гомельскага вакзалу


Фота: gomel.today

Раніцай у міліцыю патэлефанавалі і паведамілі, што чыгуначны вакзал замініраваны.

Міліцыянты з двух будынкаў вакзалу пачалі эвакуяваць людзей, агулам з вакзалу вывелі 234 асобы. Усю тэрыторыю агледзелі, ніякіх выбуховых прыладаў не было знойдзена.

«У ходзе пошукавых мерапрыемстваў высветлілася, што паведамленне пра мініраванне паступіла ад беспрацоўнага гамельчука, 1979 года нараджэння», – паведамляюць у гомельскай міліцыі.

Цяпер праваахоўныя органы высвятляюць усе акалічнасці справы. За ілжывыя паведамленні пра небяспеку Крымінальны кодэкс прадугледжвае штраф, арышт, абмежаванне волі або яе пазбаўленне.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары