Беларускі ўрад зацвердзіў Стратэгію развіцця малога і сярэдняга бізнесу «Беларусь – краіна паспяховага прадпрымальніцтва» на перыяд да 2030 года, паведамляе government.by. Адпаведная пастанова Савету міністраў з’явілася на сайце ўраду.
Стратэгія будзе рэалізоўвацца ў два этапы:
- пераходны – 2018-2020 гг. (удасканаленне інстытуцыянальнай базы і інфраструктуры)
- асноўны этап – 2021-2030 гг. (стварэнне і функцыянаванне канкурэнтаздольнага і адаптыўнага сектару нацыянальнай эканомікі)
Асабісты капітал
Улада метадычна знішчае прадпрымальнікаў
2018.10.09 11:56
Урад плануе актывізаваць прадпрымальніцкую ініцыятыву пры дапамозе «скарачэння дзяржаўнага рэгулявання і павышэння эканамічнай свабоды», а таксама мае намер (ГАЛОЎНАЕ):
- стварыць роўныя ўмовы працы субʼектаў гаспадарання незалежна ад формаў уласнасці
- супрацьдзеяць манапалістычнай дзейнасці і развіваць канкурэнтнае асяроддзе
- рэфармаваць дзяржпрадпрыемствы, (прадугледжваецца перадача дзяржаўнай маёмасці больш эфектыўнаму ўласніку)
- увесці ў «практыку прынцып адно акно» падчас праходжання адміністрацыйных працэдураў
- забяспечыць магчымасць прайсці адміністрацыйныя працэдуры «у электронным выглядзе», а таксама стварыць электронны рэестр такіх працэдураў
- абмежаваць ліцэнзуемыя віды дзейнасці і спрасціць ліцэнзійныя патрабаванні
- змяніць крымінальнае заканадаўства і заканадаўства аб адміністрацыйных правапарушэннях на прадмет адпаведнасці памеру адказнасці памеру нанесенай шкоды
Беларускі малы і сярэдні бізнес сёння – гэта 110 000 юрыдычных асобаў, 236 000 прадпрымальнікаў і 54 300. фізічных асобаў, якія працуюць на ІП, піша TUT.BY.
Асабісты капітал
Страцілі працу і хочаце адкрыць малы бізнес? Вам дапамогуць!
2017.03.16 18:00
У 2016 годзе па ўсёй Беларусі Тады ІП пратэставалі супраць абавязковай сертыфікацыі тавараў лёгкай прамысловасці.
ЮВ, belsat.eu