Больш чыноўнікаў: дырэкцыю «Лістапада» пазбавілі права абіраць фільмы для нацыянальнага конкурсу


Фінальнае рашэнне аб тым, якое кіно трапіць у нацыянальную конкурсную праграму Менскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», будзе прымаць адмысловая камісія. Яе ўзначальвае намесніца міністра культуры Ірына Дрыга.

«Адрозненне ў гэтым годзе ў тым, што ў камісію не ўвайшлі прадстаўнікі дырэкцыі і было значна менш кіназнаўцаў і кінакрытыкаў, – пракаментаваў сітуацыю падчас прэс-канферэнцыі праграмны дырэктар нацыянальнага конкурсу Мікалай Лаўранюк. – Калі раней у камісію ўваходзілі супрацоўнікі кінапракату, кіназнаўцы, кінакрытыкі, прадстаўнікі дырэкцыі і, вядома, Міністэрства культуры, то цяпер значна больш прадстаўнікоў дзяржаўных структур».

Першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга адзначыла, што нацыянальны конкурс з’яўляецца адным з самых галоўных і таму было прынята рашэнне пашырыць спектр асобаў, якія будуць ладзіць адбор гэтай праграмы.

«Рэкамендацыі дырэкцыі камісія ўлічыла, пры гэтым у яе працы бралі ўдзел і кіназнаўцы, і пракатчыкі, і нават філосафы ды сацыёлагі. Адзіная мэта новаўвядзення – зняць напружанне, якое прысутнічае ў кінаасяроддзі адносна адбору фільмаў, – рэзюмавала Дрыга.

«Гэта не пойдзе на карыць фестывалю», – пракаментавала сітуацыю дырэктар «Лістападу» Анжэліка Крашэўская.

25-ы Менскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» пройдзе з 2 па 9 лістапада.

Летась фільм Іллі Бажко, зняты пры падтрыманні «Белсату», атрымаў дыплом у нацыянальным конкурсе дакументальных фільмаў 24-а міжнароднага фестывалю «Лістапад».

Hавiны
ФОТАФАКТ. Журы фестывалю «Лістапад» падтрымала Алега Сянцова
2017.11.09 19:57

ЮВ, belsat.eu, паводле TUT.BY

Стужка навінаў