Варшава: дэманстранты б'юцца з паліцыяй на Дзень Незалежнасці




Паліцыя выкарыстала супраць некаторых дэманстрантаў вадамёты і гумовыя кулі. Некалькі дзясяткаў чалавек у масках, што бралі ўдзел у маніфестацыі, закідвалі паліцэйскіх петардамі і камянямі. Яшчэ адна група асобаў напала на ўдзельнікаў маршу.

Агулам у «Маршы за Незалежнасць» ў Варшаве ўзялі ўдзел больш за 10 тысячаў асобаў. Гэта традыцыйная акцыя, у якой бяруць удзел прыхільнікі правых сілаў. Кожны год даходзіць да сутыкненняў з паліцыяй. Праваахоўнікі паведамляюць, што затрымалі больш за сто асобаў – яшчэ да пачатку маршу некаторыя трапілі ў пастарунак праз тое, што мелі пры сабе петарды і фаеры.

У гэты ж дзень адбываюцца і іншыя маршы з нагоды Дня Незалежнасці, гэтак у першай палове дня адбыўся марш «Разам для незалежнай», у якой узяў удзел прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, прэм’ер-міністр Эва Копач ды іншыя афіцыйныя асобы.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў