БНТУ аб’явіў набор на курс «Крыптавалюты і дэрыватывы»


Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэту распачаў набор слухачоў на курс крыптаэканомікі. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным «Facebookʼу» Інстытуту.



Студэнтаў спецыяльнасці «Аперацыі з каштоўнымі паперамі» будуць вучыць працаваць з крыптавалютамі і традыцыйнымі інвестыцыйнымі інструментамі.

Трапіць на праграму могуць спецыялісты з вышэйшай адукацыяй і студэнты старэйшых курсаў. Падрабязнасці пра курс, выкладчыкаў ды кошт навучання пакуль не агучваліся.

22 снежня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт, які атрымаў нефармальную назву «дэкрэт аб ПВТ 2.0».

Дакумент спрашчае працу і ўводзіць ільготы для рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогіяў, а таксама рэгулюе пытанні з абаротам крыптавалютаў.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары