#БНР100. Рыхтуйцеся да свята – пампуйце шпалеры!


Ужо у наступную нядзелю 25 сакавіка Беларусь святкуе стагоддзе Беларускай Народнай Рэспублікі. З гэтай нагоды нашыя дызайнеры падрыхтавалі для вас прыгожыя шпалеры, якія можна змясціць у сваіх сацсетках, упрыгожыць тло асабістай старонкі, альбо дадаць адмысловую святочную рамку на аватарку ў Facebook.

А калі хочаце дадаць святочнага настрою ў хату, то можаце раздрукаваць выяву і павесіць на сцяну (памеры малюнка дазваляюць гэта рабіць без страты якасці).

Пампуйце шпалеры ў арыгінальнай якасці па спасылцы.

Белсат падрыхтаваў для вас яшчэ некалькі сюрпрызаў, сачыце за навінамі на нашым сайце.

Нагадаем, канцэрт ля Опернага пачнецца а 13-й гадзіне 25 сакавіка. Ён санкцыянаваны ўладамі. Свой удзел ім пацвердзілі гурты Amaroka, Dzieciuki, «Крама» і спявак Пётра Клюеў. Таксама чакаецца выступ гуртоў Akute, Neuro Dubel і J:Морс. Дакладная праграма мерапрыемства хутка з’явіцца на афіцыйным сайце свята.

25 сакавіка, Мінск — Свята Незалежнасці #БНР100

25 сакавіка ў Мінску на плошчы каля Опернага тэатра адбудзецца «Свята Незалежнасці» #БНР100 — урачысты мітынг і канцэрт прысвечаныя 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Пачатак а 13-й гадзіне! Уся праграма свята будзе апублікаваная тут на гэтым тыдні: http://bnr100.by/ Уваход на мерапрыемства вольны, але вы можаце падтрымаць арганізацыю мерапрыемства ды набыць сімвалічныя квіткі праз народную краўд-кампанію: https://www.talaka.org/bnr100

Publié par БНР 100 – Агульнанацыянальная Кампанія sur lundi 12 mars 2018

Чытайце таксама:

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары