BMW у кювеце, а ў ім два трупы і ледзь жывы кіроўца, які 34 разы быў пакараны за парушэнне ПДР


6 ліпеня відавочцы паведамілі пра ДТЗ на 42-м кіламетры аўтадарогі Пухавічы-Узда-Негарэлае.

На месца аварыі выехалі медыкі і аператыўна-следчая група.

На месцы ДТЗ быў знойдзены аўтамабіль BMW на транзітных нумарах. Медработнікі на месцы канстатавалі смерць двух мужчын 1988 і 1990 гадоў нараджэння. Трэці (кіроўца), 1986 г.н., з цяжкімі траўмамі быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне шпіталя.

Кіроўца не ўлічыў стан дарогі ды тэхнічныя асаблівасці аўтамабіля і на высокай хуткасці вылецеў у кювет, паведамляе ДАІ Менскай вобласці.

Пазней высветлілася, што кіроўца 34 разы прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці, у тым ліку і за перавышэнне хуткасці.

ЮВ, belsat.eu

Фота – uvd-mo.gov.by

Глядзі таксама
Каментары