БМП раздушыў аўтамабіль на выездзе з Горадні. Шакавальныя кадры


На выездзе з Горадні ў бок Сапоцкіна БМП занесла на павароце – браняваная машына наехала на легкавы аўтамабіль. Кіроўца аўта застаўся жывы.

Відавочцы распавядаюць: падчас павароту калоны вайсковай тэхнікі адна з бронемашынаў выехала на сустрэчную паласу, наўпрост на легкавы аўтамабіль.

«Кіроўцу «Фальксвагена» вельмі пашанцавала. Яго сядзенне склалася і ён апынуўся ў ляжачым становішчы. Але стырном і панэллю яму прыціснула ногі. Мужчыну змаглі спешна дэблакаваць. Ён пойдзе на папраўку», – паведаміў «АвтоГродно» відавочца Сяргей.

ІІ, belsat.eu, паводле autogrodno.by

Стужка навінаў