Блятэр абвесціў пра сыход з ФІФА


На адмысловай прэс-канферэнцыі Ёзэф Блятэр заявіў, што пакідае пасаду прэзідэнта ФІФА.

«Я збяру пазачарговы кангрэс для выбараў новага кіраўніка ФІФА. Я больш не буду ўдзельнічаць у іх. Для мяне дарагія інтарэсы ФІФА. Таму я прыняў гэтае рашэнне. Больш за ўсё мяне хвалюе арганізацыя ФІФА і сусветны футбол», – перадае словы Блятэра The Guardian.

Ёзэф Блятэр кіраўваў Міжнароднай асацыяцыяй футбольных асацыяцыяў з 1998. 29 траўня яго пераабралі на пяты тэрмін. Апошнія выбары кіраўніка арганізацыі суправаджаліся гучнымі скандаламі і затрыманнямі высокапастаўленых чыноўнікаў. Глядзіце наш відэаматэрыял на гэтую тэму:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў