Bloomberg: Сусветны нафтавы рынак перанасычаны. Такога не было ўжо 30 гадоў


Пастаўкі нафты на сусветны рынак перавышаюць попыт ужо пяць кварталаў запар.

Гэта з’яўляецца рэкордам, пачынаючы з часоў Азіяцкага эканамічнага крызісу 1997 года. Bloomberg мяркуе, што перанасычэнне стане самым доўгім па крайняй меры з 1985 года.

На падставе справаздач некалькіх інвестбанкаў і дадзеных Міжнароднага энергетычнага агенцтва выданне прыходзіць да высновы, што АПЭК – арганізацыя краінаў-экспарцёраў нафты – бліжэйшым часам не будзе зніжаць здабычу. Напрыклад, Саудаўская Аравія будзе спрабаваць выціснуць з рынку вытворцаў сланцавай нафты з ЗША – пры цяперашніх цэнах распрацоўка многіх радовішчаў нерэнтабельная.

Іран таксама можа павялічыць экспарт нафты, калі заходнія краіны адменяць санкцыі, уведзеныя за іранскую ядравую праграму.

З пачатку года нафта маркі «Brent» падаражэла з 45 да 64 долараў.

НМ, belsat.eu, паводле Meduza.io

Стужка навінаў