Блогерка Дарʼя Альперн-Каткоўская падтрымала «Белсат»


Дар’я Альперн-Каткоўская

У інтэрнэце працягваецца кампанія на падтрыманне нашага тэлеканалу.

Да кампаніі далучылася блогерка Дарʼя Альперн-Каткоўская.

«Пераехаўшы з Менску, мы пачалі стала глядзець «Белсат»: амаль штовечар глядзім навіны, глядзім «Прыват», глядзім іншыя перадачы. Таксама мой дзесяцігадовы сын, які ў Менску вучыўся па-беларуску, цяпер вучыцца па-ангельску, глядзіць «Белсат», каб захаваць беларускую мову. Я падпісала петыцыю, таму што спадзяюся, што ўсё будзе добра», – адзначыла блогерка.

Петыцыю на падтрыманне «Белсату» можна падпісаць па спасылцы.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў