Блогера-атэіста засяклі мачэтэ


У Бангладэшы – трэцяе забойства на рэлігійнай за апошнія тры месяцы. Чацвёра мужчынаў узброеныя мачэтэ, насмерць засяклі 33-гадовага блогера-атэіста, які крытыкаваў ісламскі фундаменталізм.

‘Ахвяра нападнікаў – працаўнік банку, вядомы блогер. Паводле сведкаў, ён намагаўся уцячы ат чатырох зламыснікаў, аднак тыя яго дагналі, збілі ды засяклі мачэтэ.

Ананта Біджой Дас (Ananta Bijoy Das) быў сталым аўтарам сайту «вольны розум», які распаўсюджвае ідэі рацыяналізму і асуджае рэлігійны фанатызм. Заснавальніка гэтага сайта Авіджыта Роя (Avijit Roy) забілі ў лютым, а ягонай жонцы адсеклі палец. У сакавіку зламыснікі забілі яшчэ аднаго публіцыста, які абураўся забойствам.

Рэлігійныя баевікі пагражаюць і нападаюць на прыхільнікаў атэізму. Экстрэмісты абвесцілі, што будуць усімі сродкамі намагацца пераўтварыць Бангладэш у шарыяцкую дзяржаву.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў