Блогера Андрэя Павука аштрафавалі за сюжэт на «Белсаце», дзе ён быў галоўным героем


Акцябрскі раёны суд аштрафаваў блогера Андрэя Павука на 30 базавых велічыняў (735 рублёў), прызнаўшы яго вінаватым у супрацы з «Белсатам» без акрэдытацыі (ч. 2. арт. 22.9 КаАП).

Аштрафавалі Павука за сюжэт «Блогеру пагражаюць за фота чыноўнікаў на майцы», паказаны 8 ліпеня на «Белсаце». Як адзначаецца ў пастанове суду, блогер рабіў інтэрв’ю з мінакамі, «фактычна выконваючы функцыі журналіста замежнага СМІ без акрэдытацыі МЗС».

30 базовых величин за то, чего я не изготавливал!

Opublikowany przez Andreego Pauka Czwartek, 23 sierpnia 2018

Аднак блогер не меў дачыненне да стварэння сюжэту на «Белсаце» – ён быў проста галоўным героем гэтага матэрыялу.

Блогер сябе ў судзе вінаватым не прызнаў.

Падставаю для адміністратыўнага пераследу Павука стала гісторыя з цішоткай з выяваю намесніка старшыні Акцябрскага райвыканкаму Уладзіміра Елісеева і кіраўніцы справамі Валянціны Шлапаковай ды надпісам «Яны любяць цябе». Мясцовы аддзел міліцыі распачаў супраць Павука адміністратыўны працэс па заяве Елісеева. Чыноўнік сцвярджае, што блогер абразіў ягоны гонар і зганьбіў пачуцці сям’і. На пачатку ліпеня Андрэй Павук апрануў гэтую майку і выйшаў распытаць мясцовых жыхароў: ці абразліва насіць выявы чыноўнікаў на адзенні? Менавіта гэтаму і быў прысвечаны сюжэт «Белсату».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў