Бліжэйшымі днямі ў Беларусі чакаецца анамальная спякота


Сіноптыкі папярэджваюць пра павышэнне тэмператураў да канца тыдня і раяць быць асцярожнымі на сонцы.

Максімум у бліжэйшыя дні дасягне + 35. На чацвер і пятніцу 10-11 жніўня абвешчанае штармавое папярэджанне і памаранчавы ўзровень небяспекі. Чакаюцца кароткачасовыя дажджы ды навальніцы.

10 жніўня па паўднёвым захадзе краіны чакаецца да +34. 11 жніўня ўжо на большай частцы краіны будзе 30-34 градусы цяпла, а на Берасцейшчыне – месцамі да + 35.

За мінулы тыдзень толькі ў Менску з сонечнымі апёкамі шпіталізаваныя 10 асобаў.

У гарачы перыяд па магчымасці трэба абмежаваць час знаходжання на адкрытым паветры і знізіць фізічныя нагрузкі да мінімуму. Памяшканні трэба добра праветрываць. Найлепш адзяваць лёгкую вопратку з натуральных тканін светлага колеру і карыстацца галаўным уборам, акулярамі, парасонам.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў