Бізнесовец з Бахрэйну: Беларусь дае пачуццё спакою


Паводле прадпрымальніка, арабскія інвестары гатовыя ўкладаць у Беларусь вялікія грошы, бо тут «парадак, чысціня і бяспека на працягу 24 гадзін».

Уэхбэх Іяд, заснавальнік бахрэйнскага рэкламнага рэкламнага агенцтва «Брэйнсэл», заявіў, што краіны арабскага свету гатовыя да значных інвестыцыяў у Беларусь.

Цяперашні ўзровень інвестыцыяў арабскіх краін у Беларусь суразмоўца лічыць «сціплым». Паводле Іяда, уплыў на гэта аказаў сусветны эканамічны крызіс.

«Але ў хуткім часе ўзровень інвестыцыяў можа значна вырасці: я бачу, з якім меркаваннем з’язджаюць

патэнцыйныя інвестары з Беларусі пасля азнаямленчых візітаў», – сказаў прадпрымальнік у інтэрв’ю агенцтву «Інтэрфакс».

Прывабнасці Беларусі як краіне для арабскіх інвестыцыяў надае «працавітасць і прыстойнасць беларускага народу», а таксама «парадак, чысціня і бяспека на працягу 24 гадзінаў, прычым паўсюдна».

«Гэта дае нашым бізнесменам пачуццё спакою», – растлумачыў ён.

«Беларусь можна лічыць брамай у Заходнюю і Цэнтральную Еўропу і адначасова брамай у краіны былога Савецкага Саюзу», – адзначыў Іяд.

На думку Іяда, некаторыя беларускія прамысловыя тавары могуць паспяхова канкураваць на міжнародным рынку. Аднак беларусам бракуе ведаў маркетынгу і міжнароднага досведу ў іх прасоўванні.

Сярод найбольш прывабных галінаў для арабскіх інвестараў спецыяліст назваў сферу будаўніцтва і нерухомасці. Суразмоўца нагадаў пра шэраг ужо рэалізаваных арабскімі бізнесменамі праектаў у Менску: гандлёвы цэнтр «Еўропа», гатэль «Марыёт», бізнес-цэнтр на вул. Клары Цэткін.[/vc_column_text][vc_single_image image=”208162″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Паводле суразмоўцы, яны вывучаюць цяпер магчымасць удзелу ў праектах будаўніцтва гіпермаркетаў і катэджных пасёлкаў.

Сярод іншых сектараў Уэхбэх Іяд назваў дрэваапрацоўку і сельскую гаспадарку. «Гэта таксама на 100 % сфера інтарэсаў нашых інвестараў, асабліва ў вытворчасці малака, мяса птушкі і ялавічыны», – сказаў ён.[/vc_column_text][vc_single_image image=”208158″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Перспектыўнай, на думку Іяда, з’яўляецца таксама навуковая супраца бакоў: беларускія распрацоўкі ў галіне водазабеспячэння і нанатэхналогіяў могуць зацікавіць краіны арабскага свету.

Іяд заявіў, што Беларусі адназначна магла б прыцягнуць мноства турыстаў з арабскіх краінаў, але гэтаму перашкаджае слабая турыстычная інфраструктура, якая «патрабуе далейшага развіцця».

Кампанія «Брэйнсэл» аказвае кансалтынгавыя паслугі ў рэкламнай сферы. Яна мае прадстаўніцтвы ў Бахрэйне, Саудаўскай Аравіі і Партугаліі. Нядаўна фірма адкрыла офіс у Менску.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў