Бізнесовец з Арменіі падорыць курсам «Мова нанова» $ 3 тыс.


Бізнесовец з Арменіі Ваган Керабян вырашыў падтрымаць курсы «Мова нанова».

Пра гэта ён напісаў у сваім «Фэйсбуку», падводзячы вынікі конкурсу «Адметныя», якія ладзілі «Citydog.by» ды «Samsung Belarus».

Ваган Керабян заснаваў службу дастаўкі страваў з менскіх кавярняў і рэстаранаў Menu.by, якая па выніках конкурсу «Адметныя» заняла трэцяе месца. Вось што на гэты конт напісаў бізнесовец:

«Пра армянаў кажуць, што мы сціплы народ, які працуе з раніцы да ночы, які шмат разоў білі за апошнія 3000 гадоў, але які сілай сваёй веры і МОВЫ, змог выжыць і захаваў сваю самабытнасць. Для нас армянская мова – гэта гарантыя выжывання і развіцця! У Беларусі мне стала вельмі крыўдна за беларусаў – мала хто ведае мову, а штодня на ёй размаўляе зусім мала хто. І я быў уражаны Глебам Лабадзенкам і курсамі «Мова нанова» – гэта агмень захавання і развіцця мовы. У выпадку перамогі мы планавалі перадаць прыз ім. Але нашая «параза» у конкурсе не перашкода, так што мы вырашылі падарыць суму, роўную суме прыза – 6000 рублёў, на працу і на развіццё курсаў «Мова нанова»! Такая вось маленькая падтрымка ад братняга армянскага народа».

Глядзіце таксама: 

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары