Бізнесовец-рабаўладальнік з-пад Менску трымаў мужчыну на ланцугу, збіваў і душыў за адмову працаваць бясплатна


Следчы камітэт закончыў разгляд справы 35-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка, якога абвінавачваюць у выкраданні і працоўнай эксплуатацыі.

Паводле следства, абвінавачаны, пагражаючы фізічнай расправай, прымушаў мужчыну працаваць на ягоным прысядзібным участку і даглядаць жывёлу.

30-гадовы пацярпелы пачаў падпрацоўваць у прадпрымальніка два гады таму. Праз некаторы час бізнесмен пачаў прымушаць мужчыну прыходзіць да яго працаваць бясплатна, адабраў пашпарт. Абвінавачаны прыязджаў да работніка ў суседнюю вёску, збіваў, запалохваў, неаднаразова выкрадаў і сілком прывозіў да сябе на ўчастак у багажніку.

Некалькі разоў прадпрымальнік утрымліваў мужчыну ўсю ноч у хляве на ланцугу. За адмову працаваць абвінавачаны збіваў і пагражаў пацярпелага.

У фігуранта справы канфіскавалі паляўнічую гладкаствольную зброю з боепрыпасамі, дробнакаліберныя патроны і бляшанкі з порахам.

Мужчыну інкрымінуюць наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання, выкарыстанне рабскай працы, выкраданне чалавека, крадзеж пашпарта, незаконныя дзеянні ў дачыненні боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў