Бізнесовец: Каб адчыніць вегетарыянскую краму, трэба як мінімум $ 10 000


Як зарабіць на арганічнай і вегетарыянскай ежы, распавядае праграма «Асабісты капітал».

5,5 гадоў таму Дзяніс Пакалюк з жонкай сталі вегетарыянцамі, а потым вырашылі распачаць сямейны бізнес. Ужо два гады ў Менску працуе крама вегетарыянскіх прадуктаў. Асартымент падбіралі, кіруючыся ўласным густам ды досведам падобных крамаў за мяжой. Па словах уладальніка, каб распачаць такі бізнес, трэба ўкласці мінімум $ 10 000.

«Калі разумна выбудоўваць лагістыку, то можна пачынаць працаваць і з невялікім капіталам. Будзем рады дапамагчы ахвочым адчыніць такую краму сваймі ведамі і пастаўкамі», – кажа Дзяніс Пакалюк.

Але для саміх уладальнікаў крамы гэта не столькі бізнес, колькі стыль жыцця.

Сюжэт выйшаў у эфіры праграмы «Асабісты капітал».

Глядзі таксама
Каментары