Бізнес павальна хавае свае даходы, а падатковая сталася залатым дном


На Гомельшчыне падаткавікі выявілі 151 арганізацыю, што цягам году намагалася схаваць частку выручкі.

Сума ўтоенай выручкі паводле вынікаў праверак склала 131,4 млрд рублёў. Таксама падаткавікі выявілі махінацыі з незаконным вяртанне падатку на даданую вартасць, у выніку ў бюджэт не трапіла б больш за 90 млрд рублёў. За парушэнні падатковага заканадаўства дадаткова налічана 40,9 млрд. падаткаў і пені, яшчэ больш за 3 млрд – штрафы.

Як паведамляе прэс-служба ІМПЗ па Гомельскай вобласці, цягам году інспектары зладзілі 432 планавыя праверкі юрыдычных асобаў, а «выніковасць» на адну праверку склала 187,5 млн. рублёў.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў