Бізнес па-валожынску: маладая жанчына пад зямлёй абсталявала самагонны цэх


Паводле 27-гадовай бізнесвумен», самагон яна гнала «толькі для сябе» пару разоў у месяц, заварваючы «дзесьці па 3 мяхі мукі» (каля 150 кг). Атрымліваецца, што гаспадыні з мужам даводзілася выпіваць амаль па 10 літраў самагонкі штодня.

Пра нелегальны цэх у вёсцы Сугвозды Валожынскага раёну ананімна паведаміў мужчына. Ён паскардзіўся, што з зямлі па начах ідзе дым, і чутны нейкія незразумелыя гукі.

0310201604s_0x480_mcЦэх, у якім знаходзілася 13 металічных ёмістасцяў, дзяўчына хавала ў склепе плошчай больш за 30 квадратных метраў. Праваахоўнікі яго дэмантавалі з дапамогай грузавой тэхнікі.

Жанчына ўпершыню прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці за незаконны абарот алкагольных напояў, таму ёй пагражае штраф да 30 базавых велічынь.

Стужка навінаў