Бізнес па-савецку: атрымаць ад немцаў грошы на аднаўленне касцёла і ўзарваць яго


Адным з самых велічных каталіцкіх храмаў Менску быў касцёл кляштару дамініканцаў. Яго пабудавалі ў пач. XVII ст., і па значнасці яго можна было параўнаць з віленскімі касцёламі.

Храм у напаўразбураным стане перажыў другую сусветную вайну. «У 1948 годзе з немцаў хацелі атрымаць кампенсацыю на яго рэстаўрацыю. А потым, калі атрымалі грошы, яго ўзарвалі», – распавядае гісторык Уладзімір Дзянісаў у нашай праграме «Загадкі беларускай гісторыі».

Дамініканскі касцёл стаяў у самым сэрцы старога Менску. Галоўны цэнтр гораду ў XVI-XVIII ст. – Новы, або Верхні ці Высокі рынак – у адрозненні ад іншых беларускіх гарадоў быў закладзены планава. Паводле загаду вялікага князя Жыгімонта, рэвізоры пасля вялікага пажару 1547 года прыбылі ў Менск «дзеля перанясення на іншае месца Рынку і некаторых вуліцаў і параднага будавання дамоў».

Як цягам двух стагоддзяў паўставаў унікальны архітэктурны комплекс з ратушаю, кляштарамі, касцёламі і цэрквамі? Глядзіце ў поўным выданні «Загадак беларускай гісторыі».

Праграму «Загадкі беларускай гісторыі» глядзіце кожны панядзелак а 21:25 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама, а таксама онлайн на нашай старонцы.

Іншыя выданні праграмы даступныя тут.

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары