Бізнес на бровах і бародах

video

https://youtu.be/08wFLzNW9Ro

Глядзець цалкам выданне праграмы «Асабісты капітал»

У часы небяспечных брытваў мужчыны галіліся ў цырульнікаў – хто раз на год, а хто і штодня. «Gillette» з аналагамі дазволілі да цырульнікаў не хадзіць, а ўсе неабходныя працэдуры рабіць удома. Але прыйшло XXI ст., і бароды ізноў набіраюць папулярнасць – а разам і тыя, хто можа рабіць бароды прыгожымі.

У Менску сёлета сталі адкрывацца «барбершопы» – спецыялізаваныя цырульні, дзе працуюць толькі з бародамі. Але ніякай гендарнай дыскрымінацыі – разам з барбэршопамі з’явіліся і броў-бары – месцы, дзе працуюць выключна з жаночымі бровамі.

Хто і навошта адкрывае барбэршопы і броў-бары, колькі каштуе распачаць такі бізнес ды адкуль бяруцца кліенты – глядзіце ў сюжэце.

Глядзі таксама
Каментары