Біятлон: Скардзіна заняла 27-е месца ў гонцы пераследавання, Домрачава не стартавала


Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна заняла 27-е месца ў гонцы пераследавання ў нямецкім Рупальдынгу ў заключны дзень пятага этапу Кубка свету.

Ірына Крыўко стала 39-й. Дарʼя Домрачава, якая нядаўна вярнулася ў біятлон і якая заняла ў спрынце 13-е месца, на дыстанцыю не выйшла.

У мужчынскай гонцы пераследавання лепшым з беларускіх біятланістаў быў Уладзімір Чэпелін, які фінішаваў 29-м.

Шосты этап Кубку свету пройдзе 19-22 студзеня ў Антгольцы (Італія).

Агляд спартовых навінаў за 15 студзеня

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў