Біятлон: Домрачава паказала сёмы час на лыжні ў гонцы пераследавання ў Обэргофе


Дар’я Домрачава

Беларуская біятланістка актыўна набірае форму.

Нядаўна яна ўзнавіла кар’еру пасля нараджэння дзіцяці. Сёння Дар’я Домрачава паказала сёмы вынік па хуткасці ў гонцы пераследавання на чацвёртым этапе Кубку свету па біятлону ў нямецкім Обэргофе – 29.27,8 секунды. Гэта на 20,5 секунды больш, чым у лепшай у дадзеным кампаненце біятланісткі (Габрыелы Коўкаловай).

Учора Дар’я Домрачава ўзяла ўдзел у сваёй першай пасля вяртання гонцы. Беларуская біятланістка паказала 37-ы вынік у спрынце.

Чытайце таксама:

• Дар’я Домрачава правяла трэніроўку ў Обэргофе

• Дарʼя Домрачава back in business 

НМ, belsat.eu, фотаздымак з суполкі Дар’і Домрачавай у «Вконтакте»

Стужка навінаў