Біяметрычныя пашпарты беларусы атрымаюць у 2019-м


Выдаваць іх, як і звычайныя пашпарты, будзе МУС.

«У 2019 годзе, думаю, пачнем атрымліваць першыя біяметрычныя ID-пашпарты. Працэдура атрымання падкантрольная Міністэрству ўнутраных спраў», – заявіў сёння міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў у прэс-цэнтры БелТА.

Пра ўвядзенне біяметрычных пашпартоў Дзяржаўны памежны камітэт заяўляў яшчэ ў 2013 годзе. Летась МУС заяўляла, што з 2018-га беларусы пачнуць атрымліваць біяметрычныя пашпарты (для выезду за мяжу) і ID-карту (для карыстання ўнутры краіны).

Такая сістэма распаўсюджаная ў свеце. Зручнасць яе ў тым, што чалавек, які аддаў пашпарт у амбасаду для атрымання візы, будзе мець дакумент, які сведчыць ягоную асобу.

Біяметрычны пашпарт адрозніваецца ад звычайнага адмысловай мікрасхемай са звесткамі ўладальніка, фотаздымкам, а таксама біяметрычнай інфармацыяй – напрыклад, адбіткамі пальцаў.

З чэрвеня 2015 года атрымаць шэнгенскую візу, не здаўшы адбіткі пальцаў, немагчыма.

Ідэя біяметрычных пашпартоў нарадзілася ў ЗША пасля падзеяў 11 верасня 2001 году.

ДД

Стужка навінаў