Біяграфія Пілсудскага ўпершыню з'явіцца на беларускай мове


23 траўня ў Менску прэзентуюць беларускамоўнае выдання біяграфіі аднаго з галоўных герояў адроджанай у ХХ ст. Польшчы Юзафа Пілсудскага.

«Даследаванне абапіраецца на разнастайныя дакументальныя крыніцы – ад сведчанняў сучаснікаў і самога Пілсудскага да архіўных матэрыялаў і навуковых распрацовак вучоных. Аўтару ўдалося стварыць грунтоўнае і дакладнае апісанне фігуры Пілсудскага як простага, сціплага чалавека і вядучага палітычнага дзеяча эпохі», – напісана ў анатацыі да кнігі.

Прэзентаваць кнігу прыедзе яе аўтар польскі гісторык, прафесар Уладзімеж Сулея. Кніга «Юзаф Пілсудскі» выйшла з друку літаральна на днях у выдавецтве «Янушкевіч» пры падтрымцы Польскага Інстытуту ў Менску.

Прэзентацыя адбудзецца 23 траўня а 18:00 у канферэнцыйнай залі гатэля «Манастырскі». На мерапрыемства запрашаюць усіх ахвотных, уваход вольны.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў