«Білорус» – новы фільм Антося Цялежнікава пра вайну ва Украіне


«Белсат» пакажа новую стужку рэжысёра рэзананснага фільму «Добраахвотнікі».

«Білорус» (дакументальны фільм), 30-га траўня а 20:15 у эфіры «Белсату» альбо онлайн на нашай старонцы.

Пасля фільм будзе даступны ў архіве нашага сайту.

Фільм наўпрост з акопаў вайны прысвечаны беларусам, якія поплеч з украінцамі ваююць супраць расейскай агрэсіі.

«Перамога Майдану сталася пачаткам вайны на ўсходзе Украіны, і шмат якія беларускія патрыёты не змаглі пакінуць у гэты цяжкі час братні народ. Гэтыя людзі цвяроза ўсведамляюць, што ад таго, ці Украіна пераможа ў гэтай бязлітаснай вайне, залежыць наўпрост і будучыня Беларусі: ці «рускі мір» не паглыне нас наступнымі. Ахвяруючы сваім жыццём, яны могуць цвёрда разлічваць на ўзаемную салідарнасць і падтрыманне ўкраінскага народу», – распавядае Belsat.eu Антось Цялежнікаў.

Песня, што гучыць у фільме, і музыка да яго напісаныя адмыслова для стужкі. На баку ўкраінцаў ваююць каля 100 беларусаў. Па вяртанні на Радзіму ўсіх іх чакаюць праблемы, бо тут іх будуць судзіць за найміцтва.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары