Білі драўлянай палкай, прымушалі купляць сасіску ў цесце. У Менску судзяць камандзіраў Коржыча

Менскі раёны суд распачаў разгляд справы прапаршчыка Артура Вірбала і лейтэнанта Паўла Сукавенкі з роты, дзе загінуў Аляксандр Коржыч. Іх вінавацяць у «злоўжыванні ўладаю» (ч.1 і 2 арт. 455 КК), аднак следства не лічыць, што яны датычныя да смерці Коржыча.