Білборд з заклікам да зменаў у Пінску замянілі на сацыяльную рэкламу


У Пінску перад выбарамі замянілі двухсэнсоўную рэкламу.

Да нядаўняга часу ў Пінску па вуліцы Ракасоўскага побач з білбордам, які інфармаваў аб выбарах, месцілася камерцыйная рэклама «Замена масла» для аўтамабіляў.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”14565″ onclick=”link_image”][/vc_column][/vc_row]Аднак у Беларусі стабільнасць, і мяняць нічога не трэба, асабліва калі гаворка ідзе пра галасаванне. Хіба так думалі тыя, хто вырашыў замяніць рэкламу. Акурат пасля таго, як фота білбордаў з’явілася ў адным з мясцовых СМІ, «няправільную» славесную асацыяцыю замянілі на рэкламу грамадскага аб’яднання «Таварыства ратавання на вадзе».

Стужка навінаў