Білборд з памылкамі пра Францыска Скарыну знялі


Замест яго павесілі плакат «Я люблю Беларусь».

Паводле загадчыцы сектару па працы са СМІ прадпрыемства «Менскрэклама«, якое рэалізоўвала праект, плакат не праходзіў узгаднення і ніхто не чытаў, што на ім напісана.

«Эскіз распрацоўвалі ў Міністэрстве культуры. Потым, відаць, яго ўзгаднялі ва ўпраўленні культуры. Гэтыя эскізы для Года культуры распрацоўвалі ў Міністэрстве культуры. А наша прадпрыемства «Менскрэклама« выконвала тэхнічную місію. Канечне, мы самі ў шоку ад такіх граматычных памылак», – распавяла «Свабодзе» Людміла Высоцкая.

Яна адзначыла, што памылкі выправяць.

Білборд, прысвечаны Году культуры, стаяў на скрыжаванні вуліц Першамайскай і Пуліхава ў Менску. Акрамя граматычных памылак, было напісана, што Скарына – «асветнік і грамадскі дзеяч XV стагоддзя». Паводле даследнікаў, беларускі першадрукар нарадзіўся каля 1490 года, то бок асветніцкую дзейнасць ён вёў ужо ў XVI стагоддзі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў