Біл Гейтс ахвяраваў амаль $ 5 млрд


Хто атрымаў гэткія сродкі – невядома.

Заснавальнік Microsoft ахвяраваў на дабрачыннасць акцыі сваёй кампаніі на суму $ 4,6 млрд.

Найвялікшая датацыя філантропа ад 2000 года

Хто атрымаў сродкі – невядома. Bloomberg падае, што дагэтуль Гейтс і ягоная жонка Мелінда фундавалі сродкі ў асноўным на рахунак сваёй дабрачыннай арганізацыі.

Сёлетні «падарунак» Гейтса – найбуйнейшы з пачатку стагоддзя: у 2000-м Гейтс ахвяраваў $ 5,1 млрд. У 1999-м – $ 16 млрд.

Агулам з 1994-га Мелінда і Біл Гейтс ахвяравалі каля $ 35 млрд.

Маёнтак Біла Гейтса – самы вялікі на планеце: $ 86 млрд.

ДД

Стужка навінаў