«Я абсалютна не стаміўся». Амаль 8 гадзінаў з Лукашэнкам

video

«Атрымалася нармальная размова – паміж намі няма вялікага адарвання». Гэтак кіраўнік Беларусі ацаніў «Вялікую размову»з прадстаўнікамі грамадскасці і медыяў. Сустрэча цягнулася ад 10:00 да 17:20 без перапынку.

Пра Галіну Ігнатовіч

 

Пра навуку

16:20 Аляксандра Лукашэнка адказаў філосафу Пятру Пятроўскаму з Інстытуту філасофіі НАН РБ на пытанне пра стварэнне супольнай з Расеяй навуковай платформы.

«Мы ўжо вызначаліся, што патрэбна Беларусі: навука павінная служыць дзяржаве. Нам патрэбныя фундаментальныя даследаванні – і прыкладнога характару, і ўніверсітэцкая навука. Мы вызначыліся, што нам трэба пакінуць, што прыбраць, а штосьці адваліцца само па сабе.

Праз сваю сквапнасць – у добрым сэнсе гэтага слова – я спрабую дамовіцца з іншымі дзяржавамі – і з Егіптам, і з ЗША. Вучоныя дамаўляюцца з індусамі, з расейцамі. Калі ім нешта трэба – мы будзем гэта развіваць. Гэта вось так па людскі, па-народнаму кажучы, я стаўлюся да навукі.

Я стаміўся ад таго, што да мяне прыходзяць міністры і скардзяцца на вучоных, прыходзяць вучоныя – і таксама скардзяцца. Маўляў, «мы вынайшлі цуд, а Беларусі гэта не трэба, заўтра амерыканцы гэта набудуць». Я мноства разоў ужо думаў на гэтую тэму і спрабаваў знайсці з чыноўнікамі і вучонымі адказ на пытанне: «як быць?». Але не знайшоў. Мы не прыйшлі ні да якіх высноваў, і мне гэта ўжо надакучыла.

І я прымаю жорсткае рашэнне: калі кіраўнік Акадэміі навук – а назначаю яго я, гэта практычна маё дзіця – прынясе дзярмо, а мы змарнуем грошы на засвойванне і не засвоім – то ты нясеш адказнасць.

Я б вельмі не хацеў, каб год навукі прайшоў як Год культуры».

Пра турызм

15:45. Лукашэнка распавёў журналісту з Уладзівастоку, чым Беларусь будзе заманьваць турыстаў.

«Мы больш, чым расейцы і адказней захавалі прыроду, ёсць, што паглядзець. І ў Белавежскай пушчы, там трэба пажыць, каб адчуць. Пры гэтым трэба ўзяць спальны мяшок і акуратна пераспаць у той частцы, дзе забаронена нешта рабіць», – адзначыў кіраўнік краіны, дадаўшы, што ў Белавежскай пушчы спадабалася і Нурсултану Назарбаеву.

15:25. Чарговы раз Аляксандр Лукашэнка заявіў, што будаўніцтва ў Менску будзе скарачацца.

15:00. Лукашэнка Гігіну: «Што ты ў гэтую Вільню ездзіш? Хутка ў апазіцыю пяройдзеш».

14:25. Дэпутатка Алена Анісім запытала Лукашэнку, як бы ён паставіўся да стварэння нацыянальнага ўніверсітэту з беларускай мовай навучання. Кіраўнік Беларусі адказаў: «Не магу сказаць «не» і не магу сказаць «так», бо гэта трэба прапрацаваць».

14:10. Выказаўся кіраўнік краіны і пра 17-ую рэзідэнцыю:

«Вось часта кажуць: «Ды там ён рэзідэнцыю пабудаваў». Там здымкі гэтыя мне прыносіць служба бяспекі і паказвае, а я кажу: «Ды супакойцеся, на што вы рэагуеце»? Нядаўнюю рэзідэнцыю ў двукоссі, «Краснасельскі», што Гуцэрыеў будаваў (расейскі мільярдэр – заўв.), дзе тры інвестары прыйшло. Я хацеў, каб там тэрыторыю прывялі ў парадак, і ён уклаў свае грошы, пабудаваў. Чаго мяне туды запісалі ў тую рэзідэнцыю?»

Аляксандр Лукашэнка наведвае комплекс каля Радашковічаў. Комплекс раней належаў Упраўленню справамі прэзідэнта. І калі ў 2012-ым годзе будынкі былі прададзеныя, то грамадскасць мае права запытаць, куды пайшлі сродкі ад угоды з дзяржаўнаю маёмасцю.

13:55. Рэдактар «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч пытаецца ў кіраўніка краіны, пад які працэнт бяруць крэдыты на жыллё «суседзі (Лукашэнкі) па Драздах». Пры гэтым Іосіф Сярэдзіч адзначыў, што некаторыя з чыноўнікаў узялі крэдыты пад 3 %. Лукашэнка паабяцаў разабрацца.

13:25. Лукашэнка адрэагаваў на спекуляцыі наконт магчымай акупацыі Беларусі падчас вучэнняў «Захад-2017»:

«Калі нехта думае, што «там ужо некалькі тысячаў вагонаў загрузілі і нас акупуюць, Расея сюды свае войскі ўводзіць», слухайце, ну не будзьце наіўнымі!

Расея на чыгуначныя склады пагрузіла тэхніку і акупуе Беларусь – што Расея ўжо зусім з глузду зʼехала і не ўмее ваяваць? Як жа можна ваяваць на чыгуначных платформах? Тое, што войскі сюды ўвядуць, то роўненька яны і сыдуць.

Сёння не агаворваецца такой сітуацыі. Войскі высадзяць недзе каля палігону, разабʼюць лагер, там будзе мала баявых прыпасаў – толькі, каб адстраляць па мішэні, астатняе будуць халастыя боепрыпасы. Гэта ўсё будзе пад кантролем. Ну навошта вы пішаце, што Расея акупуе Беларусь? Да гэтага ніколі не будзе! Нават калі сюды ўвядуць тысячу танкаў, то гэта немагчыма, бо трэба распрацаваць цэлую аперацыю. А тут яны прыйдуць у лесе, пад нашым кантролем, нас акупуюць. Не трэба так пісаць.

13:15. Пра вонкавую палітыку Беларусі і дзеянні Трампа:

«Шчасце, што Трамп агаліў гэтую дэмакратыю. Ён нарэшце заявіў, што мы не будзем вучыць іншых, не будзем умешвацца ў справы іншых і гэтак далей. А нядаўна ў нас было, што амбасадар ЗША, пакуль яго адсюль не папрасілі, хадзіў на чале апазіцыйнай дэманстрацыі. Дзе такое магчымае?»

12.45. «Мытны саюз пачынаўся на кухні Пуціна», заявіў Лукашэнка:

12.40. «Усталяванне памежнай зоны Расеяй – чыста палітычны выпад».

12.20. Лукашэнка загадаў распачаць крымінальную справу супраць кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта:

«Што тычацца прадуктаў харчавання, рознага роду Данкверты і іншыя, Ігар Анатольевіч (звяртаецца да кіраўніка МУС Шуневіча), нам трэба вывучыць пытанне і распачаць крымінальную справу па Данкверту, як калісьці па Керымаву і Баумгертнеру, за нанясенне шкоды дзяржаве. І мы яго дастанем. Калі ён у вас пабудзе ў следчым ізалятары, тады ён будзе ўсведамляць, што ён робіць».

12:10. Лукашэнка тлумачыць пацяпленне з Захадам:

12:00. Пра супярэчнасці паміж Менскам і Масквой:

«У Расеі розныя сілы. Уладзімір Пуцін мне кажа: «Ты не звяртай увагі». На жаль, розныя сілы там і ў кіраўніцтве краіны. І што вельмі дрэнна, некаторыя рэчы разыходзяцца з меркаваннем і рашэннямі самога прэзідэнта, я пра гэта часта казаў свайму сябру (Пуціну).

Ведаеце, гэтыя абвастрэнні не ўпершыню. Расея часта хапалася за газавую трубу, за нафтавую. Хаця пасля такіх канфліктаў непублічна мне казалі: «Так, мы пагарачыліся». Без расейскай нафты мы абыдземся. Але свабода і незалежнасць не ацэньваецца ніякімі грашыма.

Мы ўсё роўна знойдзем выйсце, гэтага ў Расеі, на жаль, не разумеюць, там думаюць: «Нікуды яны не дзенуцца».

11:45. Ідзе абмеркаванне беларускай эканомікі. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не любіць слова «крызіс» (які «перад усім у галаве») і пачаў распавядаць пра «складаныя часы».

11:10. «Дэкрэт працуе два-тры гады, давайце пажывем! Калі мы з вамі прыйдзем да адной нясхільнай высновы, што ён непатрэбны, то мы яго адменім. Не спяшайцеся. Можа, ён яшчэ шмат чаго карыснага прыўнясе ў нашае жыццё», – выказаўся Лукашэнка пра «падатак на дармаедства».

10:50. Пра падручнікі, па якіх вучыцца Коля:

Лукашэнка пра школьныя падручнікі

«Нядаўна выпадкова – я не займаюся, бо ў мяне часу няма – чую, чытае (Коля) нешта, як малітву. Я кажу: «А што гэта такое?» Ці то Біблія, ці Тора, ці мусульманскі гэты Каран і гэтак далей. «Давай-ка пакажы кніжку!» У літаратуры! Хто там? Адкуль гэта ўсё зʼявілася? Прычым з такім увогуле незразумелым ухілам. Ці то ў раздзеле «Мастацтва», ці яшчэ дзе, і паўкніжкі. Гэта як прыклад. Я не супраць праваслаўя – вы ж ведаеце маю пазіцыю, дзе вы, там і я – я не супраць мусульманства, я абсалютна не супраць Карану і Бібліі. Але хлапчук 12 гадоў, што вы яму ў гэтай кніжцы напісалі?»

10:30. Пра заробкі вайскоўцаў:

«Рыхтуем вайскоўцаў да вайны, не дай Бог. Гэта значыць у любы момант ён пойдзе па прыказу і аддасць сваё жыццё. Так давайце дамо ім нейкі кут, каб ён мог жыць і расціць сваіх дзяцей».

Пра заробак $ 500

10:20. «Некаторыя разумнікі кажуць: «Ну як $ 500 долараў, гэта смешна». І ва ўрадзе. Ніводны з партфелем не застанецца!»

10:08.

«Ну што там гэты Лукашэнка скажа? Апяць бяспека і стабільнасць? Я ўсіх такіх гаваруноў накіроўваю на Данбас – едзьце і вернецеся адтуль іншымі людзьмі», – заявіў беларускі лідар напачатку сустрэчы.


Размова пачалася а 10-й гадзіне.

У сустрэчы бяруць удзел прадстаўнікі чатырох дзясяткаў медыяў, палітолагі, эканамісты, нават чальцы палітычных партыяў і грамадскіх аб’яднанняў.

Учора на менскіх вуліцах «Белсат» запытаўся ў менчукоў, якія б пытанні яны б адрасавалі Аляксандру Лукашэнку:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары