«Безбілетніца-акрабатка» са сталічнага тралейбуса і кантралёр напісалі заявы ў міліцыю


Гісторыя з дзяўчынай-безбілетніцай, якая пакінула закрыты тралейбус праз вакно, атрымала свой працяг.

Як распавёў прадстаўнік прэс-службы ГУУС Менгарвыканкаму Яўген Сачак, усе ўдзельнікі канфлікту трапілі ў міліцыю.

«У Партызанскім РУУС і дзяўчына, і кантралёр напісалі заявы міліцыю, у якіх выклалі кожны сваю версію інцыдэнту», – распавялі ў ГУУС Менгарвыканкаму.

У міліцыі ўдакладнілі, што шукаць дзяўчыну-безбілетніцу не прыйшлося: калі праваахоўнікі прыбылі на месца выкліку, каля тралейбуса знаходзіліся ўсе ўдзельнікі здарэння – кіроўца, кантралёр і безбілетніца.

«Якую-кольвек прававую ацэнку даваць заўчасна. Праводзіцца праверка, вывучаюцца паказанні ўсіх бакоў і сведак», – адзначылі ў міліцыі.

6 снежня ў Менску прыкладна а 15.30 дзяўчына нібыта не аплаціла праезд і адмовілася выходзіць з кантралёрамі праз дзверы. Кіроўца тралейбуса заблакавала дзверы, але дзяўчына ўсё ж пакінула транспарт – праз вакно.

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by

Стужка навінаў