Без права на душ: працаўнікам полацкага «Шкловалакна» не даюць памыцца


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGOENXZ29TMXpfYlElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]У сярэдзіне кастрычніка кіраўніцтва прадпрыемства зачыніла душавыя на тры дні для планавай дэзынфекцыі, але працаўнікоў не папярэдзіла.

ВІКТАР СТУКАЎ, СВАБОДНЫ ПРАФСАЮЗ:
«Вельмі абурыла людзей тое, што наймальнік нічога не прадугледзеў для таго, каб людзі змаглі памыцца».

І ў першую чаргу – змыць з сябе шкодны шкляны пыл, які ўтвараецца ва ўмовах хімічнай вытворчасці. Прычым пра адсутнасць пітной вады рабочым сказалі, а пра немагчымасць прыняць душ пасля змены – ані слова. У адказ на гэтую сітуацыю Свабодны прафсаюз склаў калектыўны зварот да дырэктара Андрэя Бунакова.

МІКОЛА ШАРАХ, РАБОЧЫ, «ПОЛАЦК-ШКЛОВАЛАКНО»:
«Рабочыя, уласна, прапанавалі папрасіць прабачэння і неяк мінімальна скампенсаваць маральную шкоду. Адна базавая велічыня, 180 тысяч заплаціце, і мы будзем задаволеныя».

На гэта рабочыя атрымалі ліст, у якім адміністрацыя паабяцала адно прыняць захады для мінімізацыі нязручнасцяў у далейшым, але прабачэння за такую сітуацыю не папрасіла. А пры нагодзе паспрабавала даведацца прозвішчы тых, хто падпісаў калектыўны зварот. Што, зрэшты, тлумачыць адмову працаўнікоў полацкага «Шкловалакна» паразмаўляць з намі пра сітуацыю на заводзе.

Аднак правы рабочых працягвае адстойваць Свабодны прафсаюз, які прыняў рашэнне скіраваць адпаведныя заявы ў кантрольныя органы – Інспекцыю аховы працы і Санітарную інспекцыю, з мэтаю правядзення правярання.

«Каб наступным разам яны не наважваліся праводзіць такіх эксперыментаў над людзьмі».

Вольга Жарнасек, «Белсат»

Стужка навінаў