Без падтрымкі: беларускі МЗС аднолькава спачувае «братняй Расеі» і «сяброўскай Турцыі»


Нейтральны каментар беларускай дыпламатычнай службы ў справе збітага знішчальніка раззлаваў расейцаў.

«Падобныя трагічныя і вельмі небяспечныя інцыдэнты выклікаюць глыбокае шкадаванне і крайнюю занепакоенасць. Асабліва, калі яны адбываюцца ў рэгіёне, дзе і без таго на працягу некалькі гадоў ідзе крывавае ўзброенае супрацьстаянне, і калі ўдзельнікамі такіх інцыдэнтаў становяцца братняя для нас Расея і сяброўская Турцыя», – такі каментар даў БелТА прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

Таксама нагадаў, што ў «сітуацыях такога роду патрабуецца вытрымка, сумесная праца па дээскалацыі напружанасці і высвятлення ўсіх падрабязнасцяў інцыдэнту». Каб пазбегнуць паўтарэння такіх сітуацый у будучыні.

Узважаная і асцярожная заява, і перадусім адсутнасць адназначнага займання Менскам пазіцыі ў падтрымку Маскву, у асяродку тамтэйшых «патрыётаў» выклікала гнеў.

«Лукашэнка, наколькі разумею, яшчэ нічога не сказаў. Як і Назарбаеў, дарэчы. Па крайняй меры, паведамленняў у СМІ я не бачыў. Але затое выступіў прэс-сакратар МЗС Беларусі нехта Мірончык. Ведаеце, што сказаў? Ну, падумайце, уявіце сабе, што б вы сказалі бліжэйшаму хаўрусніку, у тым ліку вайсковаму, у якога раптам збіваюць вайсковы самалёт у памежным інцыдэнце?»

Блогер чакае адказу ў стылі: «Мы з вамі, што б не здарылася. Яны яшчэ пашкадуюць» альбо «Мы тыя, на каго вы заўжды можаце абаперціся. Давайце скаардынуем нашыя дзеянні». Так як у выпадку з Турцыяй зрабіла НАТО, якое падтрымала Стамбул, – нагадвае аўтар тэксту. А Беларусь Расеі – не падтрымала…

«Разумееце? Турцыя збіла наш вайсковы самалёт у даволі спрэчнай сітуацыі, а наш галоўны вайсковы і палітычны хаўруснік «глыбока шкадуе» і «крайне занепакоены»! Як там цяпер справы ў братняй Расеі? Чым скончыцца вельмі небяспечны інцыдэнт для сяброўскай Турцыі?» – іранізуе VG_Savelev. – «А ведаеце, што прапанаваў нам, Расеі, прэс-сакратар Мірончык? Безумоўную салідарнасць і гатовасць сустрэць непрыемнасці разам? Дапамогу? Падтрымку? Не ўгадалі!»

Пад пастом у LiveJournal, які перадрукавала сярод іншых і старонка publikatsii.ru, хутка з’явілася больш за 500 каментароў. У большасці яны не ўхваляюць паводзіны Менску ў адносінах да свайго ўсходняга хаўрусніка.

А вось якой была рэакцыя расейскага МЗС:[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGWEpsdTlpc3lGOE0lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Cez, belsat.eu

Стужка навінаў