Без двух хвілінаў Апакаліпсіс: стрэлку Гадзінніка Суднага дня перавялі на 30 секунд наперад


Стрэлку Гадзінніка Суднага дня, якія сімвалізуюць глабальную катастрофу, перавялі на 30 секунд наперад. Цяпер яны паказваюць 23:58:00. Час на гадзінніку так моцна набліжаўся да канцу свету толькі ў 1953 годзе, у разгар Халоднай вайны.

Гадзіннік Суднага дня – сімвалічны праект часопісу Bulletin of Atomic Scientists, які быў прыдуманы ў 1947 годзе. Праект сімвалізуе пагрозу атамнай вайны і глабальнай катастрофы. Паводле ідэі стваральнікаў гадзінніку, калі стрэлка дабярэцца да паўночы, наступіць Апакаліпсіс.

Рашэнне аб пераводзе стрэлак Гадзінніку Суднага дня прымае рада дырэктараў часопісу Bulletin of Atomic Scientists і аўтары выдання, сярод якіх 15 лаўрэатаў Нобэлеўскай прэміі. Паказанні гадзінніка мяняюцца не аператыўна, і таму ён можа не паказваць кароткатрывалыя пагрозы – напрыклад, Карыбскі крызіс, які рэальна мог стаць пачаткам ядравай вайны, не паўплываў на рух стрэлак. У мінулы раз гадзіны пераводзілі ў студзені 2017 года – з 23:57:00 на 23:57:30.

Перавод стрэлак у 2018 годзе звязаны, галоўным чынам, з ядравымі выпрабаваннямі ў Паўночнай Карэі, супрацьстаяннем Расеі і ЗША, а таксама непрадказальнасцю палітыкі Злучаных Штатаў пад кіраўніцтвам Доналда Трампа, адзначаецца ў часопісе.

 

ІІ, belsat.eu, паводле Медуза

Стужка навінаў