У Гомлі невядомы праз вакно пракраўся ў дом жанчыны і, пагражаючы гвалтам, скраў 420 рублёў. Кабета звярнулася ў міліцыю.
Зламыснікам аказаўся 50-гадовы беспрацоўны, раней судзімы гамяльчук, распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Юрый Пількевіч. Ад скрадзеных грошай нічога не засталося: мужчына выдаткаваў 420 рублёў на алкаголь.
Супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу. Яму пагражае ад 6 да 15 гадоў з канфіскацыяй.
ДР belsat.eu