Беспрацоўе павялічваецца: вакансія ёсць толькі на кожнага другога


Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Беларусі дасягнуў 1,2 %.

Дадзеныя падае БелТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Атрымоўваецца, што за год гэты паказчык вырас на 33 %.

https://www.youtube.com/watch?v=CRBmR_qXttE

За сакавік беспрацоўе павялічылася на 0,1 % у пяці рэгіёнах: у Гомельскай, Гарадзенскай і Магілёўскай вобласцях – да 1,4 %, у Берасцейскай – да 1,3 %, у Менскай – да 1,2 %. У Віцебскай засталося на тым жа ўзроўні (1,3 %), як і ў Менску (0,7 %).

У студзені-сакавіку бягучага года за садзеяннем у працаўладкаванні звярнуліся 57 тыс. асобаў, 47,9 тыс. асобаў з іх паставілі на ўлік у якасці беспрацоўных. У той жа час паводле звестак наймальнікаў, на 1 красавіка ў банку вакансіяў было 29,2 тыс. вольных працоўных месцаў (на 10,2 % больш, чым на 1 красавіка мінулага года).

Калі 1 красавіка мінулага года на адну вакансію прэтэндавалі 1,5 шукальнікаў працы, то па стане на 1 красавіка летась – 1,8 шукальнікаў.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары