Беспарадкі ў Гамбургу: больш за 70 праваахоўнікаў атрымалі раненні


Паліцыя Гамбургу ўжыла слёзатачывы газ і вадамёты для разгону прыкладна тысячы актывістаў, якія выступаюць супраць правядзення ў горадзе саміту «вялікай дваццаткі».

Як паведамляе Бі-бі-сі, дэманстранты ў масках і чорных капюшонах кідалі ў праваахоўнікаў камяні, петарды і бутэлькі. На вуліцах гораду ўспыхнуў пажар. Паводле DW, больш за 70 паліцэйскіх атрымалі раненні. Дадзеных пра колькасць пацярпелых сярод дэманстрантаў пакуль няма.

 

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў