Беспарадкі ў Рыме, адступленне з Дэбальцава і зомбі ў Афінах. Найлепшыя здымкі тыдня


Украінская трагедыя, а таксама традыцыйныя святкаванні – мы сабралі лепшыя фота з галоўных падзеяў мінулага тыдня.

Пасля зацятых баёў украінскія жаўнеры вымушаныя пакінуць Дэбальцава – стратэгічны транспартны вузел паміж Луганскам і Данецкам. Баевікі вялі няспынныя атакі нават нягледзячы на рэжым спынення агню. На фотаздымку – баец, які абараняў Дэбальцава

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

Тым часам у Кіеве адзначылі гадавіну расстрэлаў на Майдане.

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

У Кітаі ж адзначалі традыцыйнае свята – Месяцовы Новы год.

[vc_single_image image=”6″ img_size=”large”]

У Грэцыі – свае традыцыі. Штогод Афіны перажываюць шэсце зомбі.

[vc_single_image image=”8″ img_size=”large”]

Футбольныя фанаты дачакаліся свайго свята: на гэтым тыдні аднавіліся еўракубкі. На фотаздымку фанаты футбольнага клубу «Феенорд» (Ратэрдам), якія прыехалі падтрымаць сваю каманду ў Рым і зладзілі тут вялізныя беспарадкі.

[vc_single_image image=”10″ img_size=”large”]

У Беларусі адзначалі Масленіцу. Пяклі бліны, а таксама змагаліся, хто мацнейшы і хто далей кіне валёнак.

[vc_single_image image=”12″ img_size=”large”]

У Менску прайшоў Дзень мовы.

[vc_single_image image=”14″ img_size=”large”]

Стужка навінаў